Наяўнасць файла рэзервовай копіі сама па сабе яшчэ не азначае, што сістэму можна аднавіць. Копія можа быць няпоўнай, пашкоджанай, несумяшчальнай з бягучай версіяй прыкладання або залежаць ад ключоў і канфігурацыі, якія не трапілі ў backup.
Праверка аднаўлення павінна адказваць на практычныя пытанні: дзе разгортваецца чыстае асяроддзе, якія даныя і сакрэты патрэбныя, колькі займае працэс, як правяраецца цэласнасць і хто прымае рашэнне аб вяртанні сістэмы ў працу.
Таму backup я разглядаю як частку recovery-працэсу. Каштоўнасць мае не факт капіравання, а пацверджаная здольнасць вярнуцца да рабочага стану ў зразумелы тэрмін і па паўтаральнай працэдуры.